Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспечны свет дзяцінства

22.01.2021

Педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Людміла Дзмітрыеўна ЛЫСЕНКА атрымала дыплом 2-й ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу праграм аб’яднанняў па інтарэсах сацыяльна-педагагічнага профілю.

На конкурс была прадстаўлена работа аб’яднання па інтарэсах “Бяспечны свет дзяцінства”. Яна распрацавана на два гады для навучэнцаў ад 11 да 15 гадоў і дазваляе сфарміраваць сукупнасць устойлівых форм паводзін на дарогах, у грамадскім транспарце, у надзвычайных сітуацыях, а таксама ўменне і навыкі прапагандысцкай работы.

У цэнтры па гэтай праграме займаюцца дзве групы: 24 дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальннем удзельнічаюць у розных спаборніцтвах па дадзеным кірунку. Так, у верасні мінулага года рабяты прымалі ўдзел у абласным злёце юных інспектараў дарожнага руху каманд Мінскай вобласці, які праходзіў у Нацыянальным дзіцячым вучэбна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. У конкурсе “Кіраванне веласіпедам ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху” ў малодшай узроставай катэгорыі Міхаіл Бычкоўскі заняў 1-е месца, першым у старшай узроставай катэгорыі стаў і Павел Кудрыцкі. А Вікторыя Петрычэнка ў асабістым заліку заваявала 1-е месца ў конкурсе “Аказанне першай дапамогі пацярпеўшым”.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/12589-byaspechny-svet-dzyatsinstva#sigProIdd3b2f27f0f

Задайте вопрос