Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рэспубліканская акцыя «Бяспека ў кожны дом»

28.01.2021

Праца з дзецьмі і падлеткамі з’яўляецца прыярытэтным напрамкам для супрацоўнікаў МНС і работнікаў культуры. За апошнія некалькі гадоў ДУК Івянецкі Дом культуры правёў шэраг сумесных мерапрыемстваў з РАНС.

28 студзеня 2021 года скарбонка сумесных мерапрыемстваў папоўнілася чарговай сустрэчай ў рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспека ў кожны дом”. Яе ўдзельнікамі сталі вучні начальных класаў, якія наведваюць дом культуры і школу мастацтваў ім. К.Паплаўскага. Прапаршчыкам РАНС Бібікам Яўгеніям Браніслававічам была праведзена віктарына, удзельнікі якой атрымалі падарункі ў выглядзе нагляднага дапаможніка па правілам бяспекі.

Такім чынам, праведзеная акцыя ў чарговы раз паказала, што заручыўшыся падтрымкай дзяцей і падлеткаў,супрацоўнікі Дома культуры і МНС, могуць быць ўпэўнены ў тым, што маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь будуць выконваць рэкамендацыі і патрабаванні па правілах бяспекі.

Матэрыял падрыхтаваны ДУК Івянецкі Дом культуры.

Галерея изображений

Задайте вопрос