Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Тых, хто жадае прайсці тэхагляд, пабольшала. Карысная інфармацыя для аўтаўладальнікаў

03.02.2021

03 02 2021 07 1

Пасля таго, як у Беларусі афіцыйна адвязалі працэдуру праходжання тэхагляду ад выплаты дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку ў дарожным руху, на станцыі ТА запісваюцца ўсё больш аўтаўладальнікаў. Не выключэнне і дыягнастычная станцыя філіяла ААТ “Мінаблаўтатранс” “Аўтамабільны парк № 14” у Валожыне.

03 02 2021 07 2

Як паведаміў начальнік ДС Міхаіл Ліштван, у снежні 2020 года прайсці тэхагляд пажадалі ўсяго 125 уладальнікаў транспартных сродкаў. 47 аўтамабіляў акзаліся ў поўнай гатоўнасці да дарожнага руху, з заўвагамі выпусцілі 69, яшчэ 9 вадзіцелям адмовілі ў адзнацы. Зусім іншая сітуацыя склалася ў студзені. З 532 правераных машын 295 аказаліся спраўнымі, у адносінах да 202 транспартных сродкаў зроблены заўвагі, 35 тэхагляд не прайшлі.

Да ўвагі аўтаўладальнікаў:

Дыягнастычная станцыя ў Валожыне (вуліца Транспартная, 2) працуе кожны дзень, акрамя нядзелі і панядзелка, з 8.00 да 17.00 (субота – да 16.00).

Папярэдні запіс на тэхагляд – па тэлефоне 56633 з 8.00 да 17.00 за тры дні да плануемага праходжання.

Дакументы прымаюцца за паўгадзіны да канца змены.

Кошт тэхагляду для легкавога аўтамабіля (з бензінавым ці дызельным рухавіком) – 31 рубель. Заплаціць можна альбо праз ЕРІП, або наяўнымі, або з дапамогай тэрміналу, які ўстаноўлены ў памяшканні дыягнастычнай станцыі.

Для зручнасці чытачоў прыклад аплаты праз ЕРІП прыводзім на рускай мове.

За выдачу разрешения:

  • ЕРИП – Прочие платежи – Белтехосмотр – Разрешения (выбрать строку для физических или юридических лиц) – ввести серию и номер техпаспорта автомобиля и оплатить выставленную сумму (сегодня 8 рублей 70 копеек)

За сам техосмотр:

  • ЕРИП – Авто-мото-покупка, обслуживание – Минская область – Автомобильный парк № 14 – Гостехосмотр – ввести государственный номер транспортного средства и сумму (31 рубль).

Задайте вопрос