Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ушануюць хлебаробаў

12.11.2015

1aseaf34dfРаённы фестываль “Дажынкі-2015” пройдзе 14 лістапада ў аграгарадку Бабровічы.

Ганаровае права – прымаць лепшых працаўнікоў вёскі з усяго раёна — СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” удастоена невыпадкова.

Па ўсіх асноўных паказчыках работы гэта сельгаспрадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі. У прыватнасці, сёлета тут атрымалі самі высокі ў раёне намалот збожжа – 58,4 цэнтнера з гектара. У разліку на адну ўмоўную галаву БРЖ нарыхтавана 30 цэнтнераў кармавых адзінак (+7,52 да ўзроўню мінулага года). Ураджай цукровых буракоў склаў 385 цэнтнераў з гектара, кукурузы – 189. Ад адной каровы цяпер тут надойваюць па 13,75 кілаграма малака.

На свята, якое пройдзе ў Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры, будуць запрошаны каля 200 чалавек. Сельскія Саветы сумесна са школамі і ўстановамі культуры арганізуюць свае падворкі. Прадукцыю ўласнай вытворчасці прадставяць Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, СП “Івкон” ААТ, АП ТАА “Аграсэрвіс-6”, ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, сялянская гаспадарка “Дзіўны сад”.

У альтанцы, што ўстаноўлена на тэрыторыі цэнтра, размесціцца сувенірная прадукцыя народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. Магазіны райспажыўтаварыства прапануюць у шырокім асартыменце тавары штодзённага побыту.

Святочны настрой удзельнікам і гасцям свята падораць самадзейныя артысты і калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.

Задайте вопрос