Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У райвыканкаме – новыя намеснік старшыні і кіраўнік спраў

04.02.2021

04 02 2021 19

З 3 лютага намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта па будаўніцтве, ЖКГ і праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС працуе Дзмітрый Мар’янавіч ПРОТАС.

Дзмітрый Мар’янавіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1974 годзе. Вучыўся ў Барысаўскім політэхнічным тэхнікуме, з 1994 па 2002 год працаваў землеўпарадкавальнікам Івянецкага пасвыканкама. З 2002 па 2004 гады быў вядучым спецыялістам адзела па зямельных рэсурсах і землеўпарадкаванні Валожынскага райвыканкама. У 2003-м атрымаў вышэйшую адукацыю, скончыўшы Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Да 2011 года Дзмітрый Мар’янавіч працаваў намеснікам начальніка раённай землеўпарадкавальнай службы, а да моманту цяперашняга назначэння – займаў пасаду начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама. Д. М. Протас – дэпутат раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання.

04 02 2021 18

З 3 лютага кіраўніком спраў раённага выканаўчага камітэта працуе Наталія Іванаўна ЖУКОЎСКАЯ.

Яна нарадзілася ў г. Беразіно, у 2013 годзе скончыла Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва, а сёлета – факультэт Вышэйшай школы кіравання і бізнесу па спецыяльнасці “правазнаўства” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Наталія Іванаўна пачынала кар’ерны шлях у аддзеле кантролю і справаводства Валожынскага райвыканкама, працавала ў прыёмнай старшыні райвыканкама, затым – вядучым спецыялістам сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці кіраўніцтва справамі. На цяперашнюю пасаду назначана з пасады галоўнага бухгалтара групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці раённага выканаўчага камітэта.

Задайте вопрос