8 лютага спаўняецца 100-годдзе Івана Мележа – народнага беларускага пісьменніка, аўтара вядомай трылогіі “Палесская хроніка”. Да гэтай знамянальнай для ўсіх беларусаў даты супрацоўнікамі ЦРБ была падрыхтавана выстава “Эпісталярная спадчына Івана Мележа”, на якой можна пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка і яго біяграфіяй.



