Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Цікавыя звесткі з жыцця Бацяна Аляксея Мікалаевіча

08.02.2021

Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея сабралі цікавыя звесткі з жыцця нашага земляка - ветэрана Другой сусветнай вайны, Героя Расійскай Федэрацыі, палкоўніка – Бацяна Аляксея Мікалаевіча. У фондах музея захоўваюцца  інфармацыйныя матэрыялы і фотаархіў пра героя, відэафільм “Лес разведчыка”, відэаматэрыялы з цырымоніі ўручэння Аляксею Мікалаевічу Залатой Зоркі Героя Расіі.  

10 лютага 2021 года нашаму земляку споўнілася бы  104 гады. А.М. Бацян – чалавек – легенда. Многія старонкі яго біяграфіі да гэтага часу засакрэчаны.  Але супрацоўнікі музея знаходзяць магчымасць папаўняць звесткі пра героя. У апошні час  наладжана сувязь з блізкімі сваякамі А.М. Бацяна, якія пагадзіліся перадаць у фонды музея асабістыя рэчы знакамітага земляка.

Галерея изображений

Задайте вопрос