Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Як вас абслугоўваюць

09.02.2021

НА РАСЧЫСТЦЫ СНЕГА

Сёлетняя зіма насамрэч выпрабоўвае дарожныя і камунальныя службы. Самы асноўны клопат зараз – гэта расчыстка дарог ад снегу, а падсыпае яго матухна-прырода шчодра. Шмат тэлефанаванняў паступае ад людзей: спачатку былі нараканні, што, маўляў, не справіліся своечасова, дзесьці моцна замецена – не праехаць-не прайсці. А на гэтым тыдні грамадзяне ўжо пачалі выказваць і словы падзякі.

Безумоўна, справіцца паўсюдна і адразу проста немагчыма – аб’ёмы работ вельмі вялікія. Тым не менш, як паведамілі ў ДРБУ-167, снежная стыхія не стала непрыемным сюрпрызам для дарожных служб. У прыватнасці, у мінулыя выхадныя на дарогах працавалі 30 адзінак тэхнікі: 15 трактараў былі заняты толькі на расчыстцы праезнай часткі. Пагрузчыкі разбівалі снежныя заносы, дзе ўтварыліся заторы і перашкаджалі доступ да вёсак. З галалёдам “змагаліся” пескараскідвальнікі.

У арганізацыі адзначылі, што ў вялікія маразы тэхніка заводзіцца больш складана. Пясочна-солевая сумесь не дае патрэбнага эфекту, бо пры мінус дзесяці рэагенты не так уступаюць у рэакцыю з ападкамі.

Каб аператыўна ліквідаваць паследкі непагоды, людзі працавалі па 15 гадзін у суткі, і нават уначы. Валожынцы заўважылі напружаную работу тых, хто стараецца для іх. І вось у панядзелак з самай раніцы дарожнікі пачулі ў свой адрас падзячныя словы – тэлефанаванне паступіла з Вішнеўскай зоны: дзякавалі за расчыстку дарогі Поці-Вароні. У мінулую суботу там наводзілі парадак трактарысты Сяргей Аляксандравіч Аксёнаў і Іван Валянцінавіч Гардынец. Яшчэ адзін званок з прыемнымі пажаданнямі – ад тых, каму давялося ехаць па дарогах Доры-Сугвазды, Пяршаі-Івянец. На расчыстцы былі задзейнічаны трактарыст Аляксандр Уладзіміравіч Гомель і вадзіцель пагрузчыка Сяргей Васільевіч Арцюкевіч.

Кожны разумее, што добрае слова прыемна і гаварыць, і слухаць.

Задайте вопрос