Ужо стала добрай традыцыяй частаваць актыўных чытачоў і ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Кругагляд” пончыкамі і фаворкамі (хрушчамі) перад Вялікім пастом у Tłusty czwartek(апошні чацвер перад пастом). Дзякуючы кулінарнай кнізе Іааны Фургалінскай “Польская кухня. Адчуй смак традыцый: Зірні. Згатуй. З’еш.” многія нашы чытачы з лёгкасцю гатуюць смачныя польскія стравы, якія вельмі падобныя на беларускія.



