У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Валожынская дзіцячая бібліятэка далучылася да святкавання гэтай даты падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову. Вось чаму многія беларускія пісьменнікі звяртаюцца да нас, беларусаў, каб мы не цураліся роднага слова, а штодня размаўлялі на роднай беларускай мове.
Для наведвальнікаў бібліятэкі была аформлены тэматычная зона “Чароўны кошык беларускай мовы”, дзе прапанаваліся кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Дзеці мелі магчымасць пазнаеміцца з арыгінальнай кніжнай выставай “Кнігі адзначаюць юбілей”, якая была прысвечана беларускім кнігам-юбілярам 2021 года.
Для вучняў 2 “А” класа ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Валожына" прайшла гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі даўно забытыя словы, нагадалі зусім новыя, спаборнічалі ў веданні народных прыказак і фразеалагізмаў, паказалі сапраўдную эрудыцыю ў веданні цудадзейных ветлівых слоў.



