Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Да інклюзіі разам

18.02.2021

Права на адукацыю належыць усім дзецям, у тым ліку і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Сучаснае разуменне інклюзіўнай адукацыі заключаецца ў тым, што рабяты павінны вучыцца сумесна ва ўсіх выпадках, калі гэта з’яўляецца магчымым, нягледзячы ні на якія цяжкасці або адрозненні паміж аднагодкамі.

У яслях-садзе № 6 «Вясёлы вулей» з 2019 па 2022 год рэалізуецца абласны педагагічны праект «Сацыялізацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах інклюзіўнай адукацыйнай прасторы». Яго актуальнасць абумоўлена тым, што з кожным годам узрастае колькасць такіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

Ва ўстанове функцыянуе спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, арганізавана навучанне дома. Выхаванцы, для якіх яны дзейнічаюць, з’яўляюцца ўдзельнікамі вышэйназванага педагагічнага праекта. Ён дазволіць уключыць дзяцей з АПФР у адукацыйнае асяроддзе дашкольнай установы. У рамках яго рэалізацыі педагогі ствараюць мадэль псіхолага-педагагічнага суправаджэння выхаванцаў і бацькоў, што дасць магчымасць арганізаваць інклюзіўную прастору для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Малыя змогуць вучыцца па індывідуальнай праграме, паспяховай для іх сацыялізацыі.

У выніку рабяты атрымаюць вопыт талерантных паводзін і гуманнага стаўлення да асобы. Праект рэалізуецца праз аказанне індывідуальнай дапамогі дашкольнікам, правядзенне карэкцыйных заняткаў, спецыяльных аздараўленчых мерапрыемстваў з выкарыстаннем псіхолага-педагагічнага суправаджэння, стварэння вакол дашкольнікаў адпаведнага асяроддзя і ўмоў.

У рамках падрыхтоўчага этапу ва ўстанове рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на інфармаванне законных прадстаўнікоў выхаванцаў, вывучэнне вучэбна-метадычнай літаратуры, павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, арганізацыю і правядзенне дыягнастычных мерапрыемстваў з дзецьмі і педагогамі, стварэнне прадметна-развіццёвага асяроддзя.

У 2020/2021 навучальным годзе рэалізуецца ўкараняльны этап праекта. З педагагічнымі работнікамі ўстановы дашкольнай адукацыі быў праведзены семінар-практыкум «Насустрач адзін аднаму» (псіхалагічная гатоўнасць педагогаў да дзейнасці ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі). З бацькамі (у фармаце on-line) прайшлі круглы стол «Мы розныя, але мы разам», дзелавая гульня-практыкум «Не такі, як усе».

З выхаванцамі старэйшых груп і спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы арганізавалі музычна-фальклорныя забавы: «Восеньскія вячоркі», «Ехала Каляда ў чырвоненькім вазочку»; дні здароўя: «У гасцях у доктара Айбаліта», «Загартоўвайся!». У рамках тэматычнага тыдня талерантнасці «Ствараем дабро» для ўсіх узроставых груп адбыліся гутаркі «Што такое дабрыня?», «Чым мы адрозніваемся», «Чым мы падобныя», пра спагаду да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама складалі творчыя апавяданні на тэму «Мы розныя, але мы дружныя», правялі гульні на развіццё прыязнасці ў дзяцей «Я сябрую з…», «Востраў дружбы», «Хто з кім сябруе» і на фарміраванне талерантнасці, памяркоўнасці ва ўзаемаадносінах «Сонейка міласэрнасці», «Чароўнае крэсла», «Ласкавае імя», «Кампліменты»; дыдактычныя гульні «Мяшок дрэнных учынкаў», «Добрыя справы», «Непаслухмяныя гузікі»; акцыі «Дасылаем прывітанні» (выраб з дзецьмі лістоў з сюрпрызамі для дзяцей з іншых груп); калаж «Ты + я = сябры!»; прачыталі верш У. Маякоўскага «Што такое добра і што такое дрэнна», казкі «Стойкі алавяны салдацік», «Кульгавенькая качачка», «Кветачка-вясёлка». Арганізавалі музычную забаву з выхаванцамі спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы «Ад усмешкі стане ўсім святлей», спартыўны час з выхаванцамі старэйшай групы «Дабрыня выратуе свет», сумесную творчасць дзяцей і педагогаў «Кветка дабрыні».

Інклюзіўная адукацыя патрабуе пастаяннага творчага ўкладу ад кожнага ўдзельніка, уключанага ў адукацыйны працэс, – педагогаў, бацькоў, дзяцей, соцыуму. Няма сумненняў у тым, што вынікам гэтага працэсу стане абсалютнае прыняцце «асаблівых» дзяцей большасцю людзей.

Ірына ПАШКОЎСКАЯ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ясляў-сада № 6 «Вясёлы вулей»

Задайте вопрос