З маленства дзеці знаёмяцца з мовай продкаў, нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі. Гэтаму садзейнічаюць песні, вершы, загадкі, легенды, прыказкі, прымаўкі і, вядома, казкі.
На Дзень казак “Беларуская казка - розуму падказка” у дзіцячую бібліятэку наведаліся выхаванцы дзіцячага садка №5. Падчас экскурсіі па бібліятэцы «Падарожжа ў кніжнае царства» дзеткі ўспомнілі знаёмыя ім казкі, а кніжная выстава “Сустрэча з казкай” пазнаёміла са шматлікімі новымі казачнымі выданнямі, афармленне якіх адразу ж вызывае да сябе цікавасць. Дзеці з вялікім задавальненнем гарталі старонкі кніг.
Сапраўдным сюрпрызам для дзяцей стала выступленне лялечнага гуртка з казкай Леаніда Улашчанкі “Каток і мышка”.



