Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вясну гукалі!

01.03.2021

27 лютага 2021 г. у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры Вясну гукалі!

Група з Мінску ад “турфірмы Авантурысты” весела і пазнавальна правяла час у Івянцы.

У праграму наведваня ўваходзіла знаёмства з архітэктурнымі помнікамі Івянца. Госці наведалі тры велічныя храмы, што ўзносяць свае купалы над мястэчкам: касцёл святога Міхаіла Архангела (1740- 1749г.г.), Касцёл святога Аляксея (1905 - 1907г.г.), Царква святой Ефрасінні Полацкай (2007г.).

Пасля падарожжа па вуліцах утульнага мястэчка, гасцінна расчыніў дзверы Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Старшы навуковы супрацоўнік Ала Якаўлева пазнаёміла з экспазіцый музея, якая складаецца з некалькіх раздзелаў: «Мінулае і сучаснасць Івянца", "Кераміка.Традыцыі і сучаснасць ", "Творчасць разьбяра па дрэве А.Пупко ", выстава абразоў 19.ст.

У майстэрні "Ткацтва" ткачыха паказала, як зрабіць льняную нітку і выткаць ручнік - абярэг. У "Ганчарні" майстар Уладзімір Сасноўскі спецыяльна для наведвальнікаў вытачыў прыгожую вазу. Валянціна Адамовіч правяла майстар – клас па вырабу цацкі – свістулькі.

На тэрыторыі сядзібна -паркавага комплекса госцей сустрэлі з пачастункамі і пагулялі ў народную гульню “Ката пячы!”.

Многіх захапіла наведванне майстэрні «Кузня», дзе можна было самім паспрабаваць зрабіць падкову на шчасце з дапамогай каваля Станіслава Габруся.

Іншыя з задавальненнем фатаграфаваліся ў інтэр’ерах МА «Музеі местачковага побыту».

Пасля таго, як госці падсілкаваліся блінцамі з гарбатай на травах, іх чакала неверагодная праграма ад артыстаў Івянецкага дома культуры.

Вясна ды Зіма спаборнічалі паміж сабой, а госці, каб дапамагчы ў спрэчцы, удзельнічалі ў розных гульнях ды конкурсах.

Завяршальным акордам было спальванне пудзіла Зімы, а разам з ім і ўсяго благога, што было ў мінулым годзе.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/13227-vyasnu-gukali#sigProIde7151eca1a