Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК новы кіраўнік

01.03.2021

На мінулым тыдні ў райцэнтры адбыўся нечарговы пленум раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У ім прынялі ўдзел старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Тарасавіч Бода, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Віктараўна Загорская, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Аляксандравіч Загорскі, старшыні пярвічак сельгасарганізацый Валожыншчыны і прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя.

Галоўным пунктам парадку дня пленума значыліся выбары новага старшыні. Прэтэндэнта на адказную пасаду прафсаюзнаму актыву прадставіў М. Т. Бода. Ён расказаў, што папярэдне кандыдатуру Вікенція Мікалаевіча Адамовіча ўзгоднілі на абласным і рэспубліканскім узроўнях, таму абкам просіць падтрымаць гэта рашэнне і аддаць свае галасы за чалавека, які мае годны жыццёвы і прафесійны вопыт, умее працаваць з людзьмі, адказваць за дакументаабарот, вызначаецца выключнымі арганізатарскімі здольнасцямі.
Вікенцій Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Нямоні, доўгі час жыў у Сакаўшчыне, апошнія гады – жыхар Валожына. Спачатку скончыў Маладзечанскае музвучылішча, пасля – педагагічны інстытут. Працаваў у адукацыі і ва ўстановах культуры, 16 гадоў таму прыйшоў на дзяржаўную службу ў якасці начальніка аддзела культуры. Апошнія восем гадоў узначальваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Мае вопыт прафсаюзнай работы і добрае ўяўленне аб жыццядзейнасці сельгасарганізацый.

Член прэзідыума РК Таццяна Шумская, згодна з пратаколам, вынесла пытанне на галасаванне. У выніку ўсе прысутныя прагаласавалі станоўча, і абранаму прафсаюзнаму лідару было прапанавана зачытаць словы спецыяльнай клятвы, з чым Вікенцій Мікалаевіч паспяхова справіўся. Ён з хваляваннем выказаў словы ўдзячнасці за давер і падтрымку калегам, кіраўніцтву райвыканкама, усім работнікам галіновага прафсаюза, якія палічылі магчымым даверыць яму высокую пасаду.
Новага старшыню павіншаваў М. Т. Бода. Ён запэўніў свайго падначаленага ў тым, што падтрымка абкама Валожынскай арганізацыі забяспечана з умовай – старшыня раённага камітэта работнікаў АПК будзе вельмі адказна ставіцца да сваіх няпростых абавязкаў, надаваць вялікую ўвагу ахове працы супрацоўнікаў сельгасгаліны, аздараўленню і сацыяльна-бытавым умовам іх працы. Пасля В. М. Адамовічу ўручылі пасведчанне, кветкі ад абкама і райкама.

З вітальным словам да калег і з віншаваннямі да абранага кіраўніка звярнулася Вераніка Віктараўна Загорская. Яна выказала надзею на далейшае выніковае супрацоўніцтва з чалавекам, з якім і ў час яго папярэдняй дзейнасці мела цудоўныя партнёрскія адносіны. Ад старшынь прафкамаў прадпрыемстваў з наказам адносна будучай сумеснай работы выступіла і старшыня прафкама Валожынскага ўчастка ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Ірына Тадэвушаўна Бітэль, якая апошнія месяцы выконвала абавязкі старшыні раённай арганізацыі.
Да работы на новай пасадзе Вікенцій Мікалаевіч прыступіў 25 лютага.

Галерея изображений