Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

24.12.2015

Паважаныя жыхары Валожыншчыны

каталіцкага веравызнання!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам  Нараджэння Хрыстова!

Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць  цэннасць мірнага існавання, больш поўна  ўспрымаць радасць жыцця. У калядныя дні мы становімся дабрэйшымі і больш шчодрымі, імкнёмся працягнуць руку дапамогі тым, каму патрабуецца ўвага і падтрымка.

Гэта свята нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццём міласэрнасці і цярпення. Кожны дом напаўняецца вясёлым смехам сабраўшыхся на свята сямей.

Паважаныя валожынцы, няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года,  сэрца напоўніцца любоўю родных людзей. Няхай у вашых сем′ях заўжды пануюць мір і згода. Усе выпрабаванні, пасланыя Богам, будуць пасільнымі, а яго падтрымка адчуваецца ва ўсіх добрых справах.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і хуткага спаўнення самых запаветных мар.

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Задайте вопрос