Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прыём і кансультацыю маламаёмных грамадзян БЯСПЛАТНА правядзе і юрыдычная кансультацыя Валожынскага раёна 15 сакавіка

11.03.2021

15 сакавіка натарыяльнымі канторамі і натарыяльным бюро Мінскай абласной натарыяльнай акругі будзе праводзіцца акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На працягу дня грамадзяне могуць звярнуцца ў натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро, згодна з графікам іх працы, і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Прыём і кансультацыю маламаёмных грамадзян БЯСПЛАТНА правядзе і юрыдычная кансультацыя Валожынскага раёна. Вас чакаюць па адрасе: г. Валожын, вул. Шчарбіны, 31, будынак раённага суда, у панядзелак, 15 сакавіка, з 10 да 13 гадзін.

Задайте вопрос