Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Канцэрт народнага хору ветэранаў «Спяваючыя сэрцы»

13.01.2016

«І помніць сэрца пачуццё святое» - пад такой назвай адбыўся 8 студзеня ў раённым Цэнтры культуры  канцэрт народнага хору ветэранаў «Спяваючыя сэрцы», прысвечаны  святу Нараджэння Хрыстова. Гэта мерапрыемства сабрала шмат гледачоў, жыхароў райцэнтра, прыхільнікаў вядомага калектыву. Кіраўнік хору Яўгенія Іванаўна Харук прыклала шмат намаганняў у падрыхтоўцы святочнай праграмы. Прагучалі калядныя песні “Нова радасць”, “На Каляды”, песні пра зіму, каханне і іншыя новыя песні. Кожны нумар канцэрта суправаджаўся апладысментамі. У канцы праграмы  ад удзячных гледачоў былі  ўручаны букеты жывых кветак.

Задайте вопрос