У рамках раённай міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Дружим с Законом!” у Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы была падрыхтавана выстава-гутарка “Жыццё без наркотыкаў”, дзе размова ішла аб надзённай праблеме – праблеме наркаманіі. Бібліятэкар расказала аб чатырох этапах наркатычнай залежнасці і што характэрна для кожнага з іх, а таксама шляхі папярэджання ўжывання псіхаактыўных рэчываў. У канцы сустрэчы кожны атрымаў інфармацыйны буклет “SOS! Смертельно опасные смеси”.



