Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вясенні пазітыў

25.03.2021

25 03 2021 88

Кіраўнік вучыць выхаванцаў майстэрству напісання партрэтаў.

Стала добрай традыцыяй на працягу навучальнага года ў Валожынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі праводзіць выставы-прэзентацыі аб’яднанняў па інтарэсах, якія працуюць ва ўстанове. Атрымліваецца своеасаблівая справаздача зробленага. Дарэчы, на такіх выставах дэманструюцца работы як навучэнцаў, так і саміх педагогаў дадатковай адукацыі.

25 03 2021 88

Родныя краявіды натхняюць мастакоў розных узростаў.

Бягучы месяц аддадзены аднаму з самых маладых творчых аб’яднанняў – “Жывапісны настрой”, якім кіруе прафесіянальны мастак, ураджэнец Валожына Уладзімір Рыгоравіч Сайко. Авалодаць азамі малявання пажадалі 15 юнакоў і дзяўчат. Выстава, якой далі назву “Наш прызыў – вясенні пазітыў”, будзе працаваць да 29 сакавіка. На ёй дэманструюцца каля 10 першых работ пачынаючых мастакоў, ёсць і калектыўныя творы. Пераважная большасць – пейзажы, што ствараюць пазітыўны настрой.

Наталля ШТЭЙНЕР

Задайте вопрос