Ваша справа – самая блізкая да чалавека. Менавіта вы ўносіце значны ўклад у развіццё эканомікі раёна, пашыраеце спектр паслуг, паляпшаеце іх якасць.
Але галоўная каштоўнасць галіны – работнікі. Прафесіяналы, якія ва ўмовах вострай канкурэнцыі імкнуцца зрабіць вытворчасць высокатэхналагічнай, адпаведнай запытам самых патрабавальных спажыўцоў.
Ад вашага майстэрства залежаць цяпло і ўтульнасць у дамах, якасць жыцця, здароўе і настрой жыхароў Валожыншчыны. Усе вы заслугоўваеце самых цёплых слоў падзякі за адказнае стаўленне да справы, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей і іх патрэб.
Паважаныя работнікі, ветэраны галіны! Дзякуем за нялёгкую, але жыццёва важную для насельніцтва працу! Упэўнены, што ваш вопыт, высокі прафесіяналізм і самааддача заўсёды будуць накіраваны на стварэнне яшчэ больш камфортных умоў для жыцця ў нашым раёне.
Напярэдадні свята шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, сіл і энергіі! Няхай вам спадарожнічае поспех, а работа прыносіць задавальненне!
Шчасця, здароўя вам і вашым блізкім!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген КРУКОВІЧ
Старшыня раённага Савета дэпутатаўc Пётр БІБІК



