1 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускай кнігі ”Староначкі з моўнай скарбоначкі”. Для чытачоў была прадстаўлена выстава кніг “У родным слове – цэлы свет” з творамі беларускага фальклору: легендамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі і байкамі. Усе жадаючыя маглі прачытаць на беларускай мове падрыхтаваныя вершы, скарагаворкі, прыказкі і прымаўкі.
Вучні Валожынскай гімназіі №1 пазнаёміліся з беларускамоўнымі перыядычнымі выданнямі, а таксама з новымі кнігамі беларускіх аўтараў.



