Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Трэнінг аб’ядноўвае калектыў

02.04.2021

02 04 2021 72

У Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў адбыўся трэнінг “Я + ТЫ = МЫ”, накіраваны на стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату, пераадоленне бар’ера ў міжасобасных адносінах, развіццё камунікатыўных навыкаў.

Моцны і дружны калектыў – адзін з самых важных фактараў для захавання псіхічнага і эмацыянальнага здароўя кожнага работніка. Ад ступені згуртаванасці залежыць і эфектыўнасць працы. Але пандэмія наклала адбітак на ўсе аспекты штодзённага жыцця. Тут і трывога, якая адцягвае ад працоўных абавязкаў, хворыя блізкія людзі, перажыванні з-за магчымасці страціць працу. І нярэдка на агульным негатыўным фоне ўзнікае непаразуменне паміж наймальнікам і яго супрацоўнікам.

02 04 2021 72

Задача кіраўніка – знайсці ў людзях схаваныя магчымасці, ведаць іх жаданні, патрэбы, інтарэсы, здольнасці, каб накіраваць у сацыяльна значную дзейнасць, дзякуючы якой адбываецца згуртаванне калектыву. Пры гэтым важна паклапаціцца, каб кожны адчуваў сябе патрэбным у агульнай справе.

02 04 2021 72

Калектыў – цэнны для кожнага чалавека. Менавіта тут можна атрымаць вопыт жыцця ў грамадстве, магчымасці для ўзбагачэння розуму і душы, для рэалізацыі сваіх здольнасцей, уменняў і ведаў. У гэтым праяўляецца закладзеная на генетычным узроўні патрэба людзей да аб’яднання і супрацоўніцтва.

А. МЯНЦЮК, псіхолаг Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў

Задайте вопрос