Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

РАСЦІ, САСНОВЫ БОР!

08.04.2021

З 3 па 10 красавіка ў 14 раз у Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”. Сёлета яна прымеркавана да Года народнага адзінства.

Гэта выдатнае мерапрыемства штогод аб’ядноўвае вялікую колькасць людзей. Усе грамадскія аб’яднанні, прадпрыемствы і арганізацыі краіны прымаюць актыўны ўдзел у такой патрэбнай і карыснай справе. Унесла свой уклад у стварэнне зялёнага фонду краіны і РГА “Белая Русь”.

У мінулы чацвер апарат рэспубліканскага грамадскага аб’яднання на чале са старшынёй РГА “Белая Русь” Генадзіем Браніслававічам Давыдзькам сумесна з апаратам Мінскай абласной арганізацыі выехалі ў Валожынскі лясгас для пасадкі лесу. Разам з імі прыбыў начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сяргей Андрэевіч Юшкевіч. Далучыліся да гэтай прадстаўнічай каманды старшыня і спецыяліст Валожынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Іванаўна Клачко і Людміла Раманаўна Прывал. Прадстаўнікі лясгаса правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі і расказалі тэхналогію пасадкі маладых саджанцаў сасны з дапамогай спецыяльных пасадачных ствалоў.

Снег, які выпаў з раніцы, не стаў перашкодай для плённай працы. Дзейнічалі ўсе дружна і зладжана. На плошчы 1,3 га было высаджана больш за 5 тысяч саджанцаў. Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс свой пасільны ўклад у аднаўленне зялёнага багацця нашай краіны, каб зберагчы яго для наступных пакаленняў.

Анжэа РАДЫНА,

фота аўтара

Задайте вопрос