Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Традыцыя, правераная часам

19.04.2021

У суботу ў раёне прайшоў рэспубліканскі суботнік.

Больш за пяць з паловай тысяч валожынцаў у той дзень далучыліся да добрай старой традыцыі – наводзіць парадак разам. У агульнай справе прынялі ўдзел усе суб’екты гаспадарання – як дзяржаўныя, так і прыватнай формы ўласнасці: наводзілі парадак у парках і на гістарычных помніках, у школах, на могільніках, на фермах і майстэрнях, у фруктовых садах гаспадарак, добраўпарадкоўвалі тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць, прыбіралі смецце і зграбалі мінулагодняе лісце на замацаваных падведамных участках, фарбавалі агароджы і бардзюры, садзілі новы лес. Таксама некаторыя калектывы працавалі непасрэдна на сваіх рабочых месцах. Важна, што ў Год народнага адзінства да марафону чысціні далучыўся кожны.

За работу ў выхадны дзень удалося сабраць больш за дваццаць пяць з паловай тысяч рублёў. Палова сродкаў будзе пералічана ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт і накіравана на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Астатнія атрымае Міністэрства аховы здароўя краіны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву, частковае фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай каранавірусам.

…Менавіта чысціня – залог здароўя кожнага чалавека. І ў гэты дзень нашы землякі ў чарговы раз паказалі і даказалі – работа на свежым паветры ўмацоўвае не толькі імунную сістэму, але і робіць больш чыстым, утульным і здаровым наваколле.

Кіраўніцтва раёна, спецыялісты структурных падраздзяленняў райвыканкама, работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый – больш за 250 чалавек – працавалі на ўездзе ў Валожын з боку кальцавой дарогі на лесапаласе, якая аддзяляе новы мікрараён забудоў і дарогу ў горад. Яна моцна захламлена парасткамі прыкаранёвымі і хмызняком. Таму, як зазначыў старшыня райвыканкама Яўгеній Міхайлавіч Круковіч, было вырашана асноўныя працоўныя сілы сканцэнтраваць тут. “Кожны беларус павінен аддаць часцінку сябе, каб навесці парадак на сваёй маленькай радзіме, і мы не выключэнне. Народ актыўна, з бадзёрым настроем узяўся за справу: думаю, за гадзіны тры-чатыры ўправімся. Суботнік аб’ядноўвае людзей, асабліва гэта актуальна ў Год народнага адзінства”, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтве Дзмітрыя Мар’янавіча Протаса, горад з кожным годам разрастаецца і пашыраецца. “Як мінімум, у новым мікрараёне плануецца сёлета пабудаваць дзве шматпавярхоўкі. Што датычыцца прыватнага сектара, то зямельныя ўчасткі тут практычна ўсе размеркаваны. А вось на шматкватэрную забудову яшчэ месца ёсць, – адзначыў галоўны будаўнік раёна. – Аднак жадаючых займець зямельны надзел для будаўніцтва жылля нямала – у месяц звяртаюцца 3-4 чалавекі з такой просьбай. Таму ў далейшым, згодна з генеральным планам, расшырэнне Валожына прадугледжана паміж мікрараёнам Сельгастэхніка і вуліцай Пушкіна”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/13944-tradytsyya-praveranaya-chasam#sigProId0e0e59e209

Задайте вопрос