Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валанцёры вядуць работы па навядзенню парадка

19.04.2021

Валанцёры СШ № 2 г. Валожына далучыліся да работы, што праводзіцца пад кіраўніцтвам раённага камітэта БРСМ, – фарбавання агароджы на гарадскіх могілках. Задача перад моладдзю пастаўлена значная, аднак агульнымі намаганнямі яе выкананне хутка стане рэальнасцю. На аб’екце ўжо паспеў папрацаваць валанцёрскі атрад ліцэістаў.

Актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па навядзенні парадку ля гарадской крыніцы (фарбаванне агароджы), а таксама на тэрыторыі помніка ВЛКСМ, што размешчаны ў скверы мікрараёна Сельгастэхніка. Валанцёрамі СШ № 1 праведзена ачышчэнне помніка і распачата фарбаванне. У добрым пачынанні школьнікаў падтрымалі і выхаванцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Наш кар.

Калектыў Ракаўскай СШ прыбіраў тэрыторыю ў паркавай зоне і ў лясным масіве.

Галерея изображений

Задайте вопрос