Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Школьнікі жартуюць

23.04.2021

На Валожыншчыне прайшоў раённы этап фестывалю КВЗ “Таленавітая моладзь – таленавітая ва ўсім” сярод каманд устаноў адукацыі.

Асноўная мэта конкурсу – раскрыццё творчых здольнасцей вучняў, прыцягненне іх увагі да пытанняў выканання правіл пажарнай бяспекі, фарміраванне ў маладога пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці і папулярызацыя прафесіі выратавальніка-пажарнага.

Сёлета мерапрыемства адбылося ў дыстанцыйнай форме. Каманды прадставілі відэа сваіх выступленняў, дзе ў гумарыстычнай форме даводзілі, як правільна паводзіць сябе, каб не здарылася пажараў і розных іншых надзвычайных сітуацый.

Па выніках трох этапаў: “Прывітанне”, “Музычны біятлон” і “Музычнае хатняе заданне” 3-е месца заняла каманда Багданаўскага ВПК, 2-е – гімназіі № 1 г. Валожына, а пераможцамі сталі прадстаўнікі Дорскага ВПК. Жадаем рабятам поспеху ў абласным этапе конкурсу.

Задайте вопрос