Прапануемая выстава прысвечана адному са старажытнейшых гарадоў Беларусі – Заслаўю, які вось ужо на працягу стагоддзяў надхняе не одно пакаленне мастакоў. Сярод работ, прадстаўленых ў экспазіцыі, ёсць копіі вядомых, знакамітых майстраў, такіх як Дучыц М.В, Цвірка В.К., Шчамялёў Л.Д., Маркавец В.П., створаных ў розныя часы, пачынаючы з 1940-х гадоў, так і маладых, творцаў - Гадалова А.А., Лебедзева Н.М. і іншых, што працуюць на заслаўскай зямлі ў цяперашні час.
Творы, копіі якіх прадстаўлены на выставе, захоўваюцца ў фондах музея-запаведніка "Заслаўе і ў іншых музеях рэспублікі, дазваляюць убачыць не толькі прыгажосць заслаўскіх краявідаў, вядомыя помнікі археалогіі і архітэктуры гэтых мясцін, але і адчуць натхненне мастакоў, якія сілай свайго таленту здолелі раскрыць душу нашага старажытнага горада.



