Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ быў для іх галоўным святам у жыцці!

07.05.2021

У майскія дні мы вітаем воінаў-франтавікоў – мужных змагароў, вызваліцеляў, пераможцаў, заслужаных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта людзі, якія здабылі для нас самае галоўнае – МІР на зямлі! Як яны даражылі простым, звычайным словам, па-свойму разумеючы ў ім вельмі важны і глыбокі сэнс. Прайшоўшы крывавымі сцежкамі, страціўшы сяброў, блізкіх людзей, сваіх каханых, Дзень Перамогі яны лічылі самым галоўным святам у жыцці. 9 мая горда, з поўным правам пераможцы, апраналі парадны кіцель і збіраліся разам, каб узгадаць баявое брацтва, успомніць і ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя жыцця будучых пакаленняў.

 

Дзень Перамогі. 1989 год. Ветэраны райспажыўтаварыства.

1975 год. 30 гадоў Перамогі.

На жаль, на сёння ў нашым раёне ветэранаў вайны можна пералічыць на пальцах – большасць адышлі ў вечнасць. У сем’ях іх дзяцей, унукаў і праўнукаў захаваліся фотаздымкі, якія зараз ужо сталі сапраўднай рэліквіяй. Старыя фатаграфіі – жывая памяць нашчадкаў. Помніць вашы імёны і тую цану, якую заплацілі нашы бацькі, дзяды і прадзеды за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, – наш святы абавязак.

Дзякуй вам за мірнае неба і светлую будучыню! Нізкі паклон да зямлі!