Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Рунь” уразіла мурашмянцаў

01.03.2016

“Шчырае дзякуй за радасць такой сустрэчы! Нізкі паклон вам за вашы вершы, за вашы песні! Проста не хапае слоў, каб выказаць усё, што адчуваеш, уражаны да глыбіні душы!..” – такія словы пачулі ў свой адрас удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры пасля іх канцэрта ў Мурашмянскім сельскім клубе Ашмянскага раёна.

Кожны нумар выступлення “рунеўцаў” суправаджаўся дружнымі апладысментамі гледачоў, якіх было даволі многа для вясковай установы культуры. Вершаваныя і песенныя творы Марыі Шакун, Аляксандра Кулака, Софіі Русецкай, Яўгена Зялкоўскага, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Ганны Канановіч, Людмілы Краснадубскай, Дзмітрыя Завацкага, Наталлі Жызнеўскай, што гучалі ў выкананні саміх аўтараў, сяброў па творчай суполцы і салістаў РЦК, былі напоўнены прызнаннем у любові роднаму краю, матулям і ўсім жанчынам у зале. Хвалюючымі ўспамінамі кранала душу любоўная лірыка. А Галіна Філяноўская развесяліла сваімі жартоўнымі вершамі і песняй.

На завяршэнне канцэрта “рунеўцы” вершам і песняй-малітвай папрасілі ва Усявышняга шчасця, дабра і міру роднай беларускай зямлі і яе людзям. А кіраўнік Мурашмянскага сельскага клуба Ала Уладзіміраўна Лыскойць ад імя вяскоўцаў разам са шчырымі словамі падзякі выказала спадзяванне на новыя сустрэчы з нашым калектывам. На памяць мурашмянцам засталіся не толькі прыемныя ўражанні ад канцэрта, але і калектыўны зборнік “Помнім і жывём” удзельнікаў аб’яднання.

Валянціна РУСАКЕВІЧ,

кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”

Задайте вопрос