Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На варце мірнага жыцця

17.05.2021

Падарунак ад райвыканкама А. В. КАЛАЧУ ўручае І. У. ШАКУН.

Восемдзесят тры гады выконвае задачы па забеспячэнні непарушнасці рубяжоў Айчыны воінская часць 30695.

Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі ў Валожыне ў мінулую суботу.

Зранку на пляцы воінскай часці адбылося ўрачыстае пастраенне з вынасам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, знамені брыгады і знамені радыёразведкі. Затым вайскоўцы накіраваліся ў РЦК, каб ва ўтульнай атмасферы адзначыць важны для іх дзень. Сярод ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама І. У. Шакун, ветэраны часці.

Са сцэны ў святочны дзень гучалі віншаванні і шматлікія пажаданні. Не абышлося і без узнагарод. Ганаровыя граматы і падзякі за годнае служэнне беларускаму народу атрымалі  больш за 30 вайскоўцаў.

Камандзір часці Андрэй Віктаравіч Калач падчас выступлення адзначыў: “Немагчыма пераацаніць заслугі афіцэраў і салдат брыгады, якія яшчэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны паказалі свой прафесіяналізм і ўнеслі важкі ўклад у Вялікую Перамогу. І сёння, у мірны час, яны годна абараняюць жыццё роднай краіны”. Да віншаванняў далучыўся і прадстаўнік мясцовай улады. Ігар Уладзіміравіч Шакун запэўніў прысутных: “Мы ганарымся тым, што маем магчымасць называць сваім адно з найбольш знакамітых воінскіх злучэнняў краіны. Гісторыя воінскай часці, якая столькі часу размяшчаецца на тэрыторыі раёна, даўно – неадрыўная частка гісторыі Валожыншчыны, яе свое-асаблівы сімвал”.

Сапраўдным упрыгажэннем свята стаў канцэрт, падрыхтаваны сіламі самадзейных артыстаў РЦК і воінскай часці 30695.

Задайте вопрос