Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Летам дзецям патрэбен асобны клопат

27.05.2021

Зусім хутка наступіць самая доўгачаканая пара года для дзяцей і вельмі адказная для іх бацькоў. Нехта адправіцца ў дзіцячы лагер, нехта – да бабуль і дзядуляў, некаторыя застануцца дома. Дарослыя павінны падвоіць пільнасць і бацькоўскі кантроль, а самае галоўнае – пагаварыць з дзецьмі аб бяспецы.

Нагадвайце непаўналетнім, як небяспечны “забавы” з запалкамі, развядзенне вогнішчаў, “эксперыменты” з бытавой хіміяй, гульні на будоўлі, паблізу вады, на пясчаных кар’ерах, самастойныя “паходы” ў лес або на вадаём. Паклапаціцеся пра тое, каб вашы сыны і дочкі заўсёды былі пад наглядам, цікаўцеся, якія забавы і гульні ў іх у прыярытэце.

Перад паездкай дзіцяці ў вёску да сваякоў падрабязна абмяркуйце з ім усе магчымыя “сельскія” рызыкі і небяспекі. Ніколі не адпускайце малых на вадаём без суправаджэння дарослых, будзьце ўдвая пільныя, калі тыя плаваюць з надзіманым кругам. Не дазваляйце ныраць у незнаёмых месцах і свавольнічаць у вадзе.

Не падпускайце рабят да мангалаў і вогнішчаў. Зачыніце ўсе ёмістасці з вадкасцю на тэрыторыі дачы ці дома, гаспадарчы інвентар (граблі, рыдлёўкі) трымайце ў пабудовах.

Вывучыце з дзецьмі тэлефоны экстранных службаў, раскажыце, як правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару або іншай небяспечнай сітуацыі. А ўвогуле – будзьце самі прыкладам для дзяцей!

Для навучання хлопчыкаў і дзяўчынак правілам бяспечных паводзін выкарыстоўвайце нестандартныя метады: гуляйце з імі, паказвайце пазнавальныя мультфільмы і ролікі (паглядзіце на YouTube-канале “МНС Беларусі” мультсерыял “Чароўная кніга”, прайдзіце “Тэст бяспекі” на сайце www.112.by, наведайце раздзел “Мультымедыя па АБЖ” на гэтым жа сайце).

Каб летнія канікулы нашых дзяцей прайшлі бяспечна, работнікі Валожынскага РАНС сумесна з карэспандэнтам раённай газеты правялі рэйд па аздараўленчых лагерах раёна, падчас якога асаблівая ўвага надавалася захаванню супрацьпажарнага рэжыму на аб’екце, а таксама ўтрыманню эвакуацыйных выхадаў і арганізацыі навучання персаналу.

Пільную ўвагу выратавальнікі звяртаюць на спраўнасць ўнутранага і вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння, сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і абвесткі людзей аб пажары, наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння. З кіраўнікамі і адказнымі асобамі, а таксама дзяжурным персаналам абавязкова праводзяцца інструктажы па пажарнай бяспецы.

Задайте вопрос