Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Маладыя галасы 2021

28.05.2021

27 мая 2021 года ДУК “Валожынскі раённы цэнт культуры” сустракаў юных літаратараў Валожыншчыны, якія сабраліся з нагоды падвядзення вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы-2021”. На свяце таксама прысутнічалі паэты і пісьменнікі, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, навучэнцы і настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.

Узнагароды канкурсантам уручалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Антонаўна Шакун,  самадзейны паэт і кампазітар Галіна Філяноўская, упаўнаважаны прадстаўнік у Беларусі Міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў, член Саюза пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі развіцця літаратуры і мастацтва Людміла Садоўская, таленавіты паэт, неаднаразовы пераможца конкурсу “Маладыя галасы” Аляксей Герман.

Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Наталля Жылевіч павіншавала ўдзельнікаў, пераможцаў і дыпламантаў конкурсу і адзначыла, што  лепшыя вершы будуць накіраваны на абласны музычна-паэтычны конкурс «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы» і апублікаваны ў “Літаратурнай старонцы” раённай газеты, іншых выданнях.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/14550-maladyya-galasy-2021#sigProId80d8b8bde9

Задайте вопрос