Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

СМАЧНА, СОЛАДКА, КАРЫСНА: падарункі ад парламентарыя атрымалі маленькія пацыенты райбальніцы

02.06.2021

У дзень абароны дзяцей Валожыншчыну наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук. Пасля завяршэння прыёму грамадзян і ўдзелу ў мерапрыемстве, наладжаным у раённым выканаўчым камітэце для выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, Алег Аляксеевіч вырашыў завітаць у педыятрычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Для кожнага з маленькіх пацыентаў парламентарый прывёз салодкія і карысныя падарункі і ўручыў іх з наказам хутчэй папраўляцца і сустракаць лета з добрым настроем і поўным здароўем.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Задайте вопрос