Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята дзяцінства

02.06.2021

1 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Валожыне адбылося раённае свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады. Старшыня райвыканкама Яўген Круковіч ва ўрачыстай, святочнай абстаноўцы пад бурныя апладысменты прысутных уручыў ордэн Маці маме пецярых дзяцей Святлане Шукала, пажадаў ёй дабра, міру і сямейнага дабрабыту.

У рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Мой край, мой лёс – мая Айчына” адбыўся пленэр юных мастакоў “Натхненыя Бацькаўшчынай”, удзельнікі якога атрымалі маляўнічыя дыпломы і падарункі. Летнімі фарбамі расквецілі асфальт дзіцячыя малюнкі конкурсу “Шчасце, сонца, сяброўства – вось што трэба дзецям”. Узнагароды пераможцам уручыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Крыкала.

Ва ўсіх жадаючых была магчымасць упрыгожыць свае мілыя юныя тварыкі аквагрымам. Для маленькіх працавалі разнастайныя забаўляльныя атракцыёны.

Звонкія галасы артыстаў канцэртнай праграмы – навучэнцаў устаноў адукацыі напоўнілі сабой першы летні дзень, не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных.

Сапраўднай падзеяй і ўпрыгожваннем мерапрыемства стаў конкурс “Міні Міс-2021”, дзе маленькія прыгажуні спрачаліся за званне лепшай, чым выклікалі непадробнае захапленне з боку строгіх суддзяў. Дыпломы ў намінацыях удзельніцам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Багатырова.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/14629-svyata-dzyatsinstva#sigProId3c8d5dd5dd

Задайте вопрос