Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вывучэнне спадчыны

11.06.2021

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна адбыўся семінар-трэнінг “Фарміраванне каманды для працы ў педагагічным праекце “Вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны краю з дапамогай узаемадзеяння з соцыумам. Фердынанд Рушчыц – майстар пэндзля з Багданава”. Прысутным былі прадстаўлены фатаграфіі з сямейнага альбома Рушчыца, копіі дзённікаў, архіўныя дакументы, матэрыялы пленэраў і магчымыя аб’екты аднаўлення сядзібы.

Удзельнікі мерапрыемства былі не толькі слухачамі, але і актыўнымі распрацоўшчыкамі. Дзейнасць у камандах дала магчымасць праявіць ініцыятыву, творчыя задумкі, каб увасобіць ідэі ў наступны этап праекта.

    Практычны працяг семінара-трэнінгу адбыўся на базе Багданаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Яго ўдзельнікі наведалі былую сядзібу Фердынанда Рушчыца, дзе змаглі параўнаць убачанае з некалі намаляванымі мастаком на карцінах домам, палямі, садам, небам і інш.

    Пабывалі яны і на фамільных могілках роду, а таксама ў мясцовым касцёле. Затым завіталі ў школу, дзе ў інтэрактыўнай форме разам з сацыяльнымі партнёрамі паўдзельнічалі ў трэнінгу, дыскусіі, падзяліліся сваімі ўражаннямі, выпрацавалі алгарытм далейшых сумесных дзеянняў.

    У рамках праекта адбылася экскурсія “На імяніны да Фердынанда” для вучняў сярэдняй школы № 1 і гімназіі № 1 г. Валожына. Рабяты наведалі месца, дзе калісьці знаходзілася сядзіба мастака, мясцовы касцёл і магілу Фердынанда. Школьнікі ўсклалі кветкі да помніка і запалілі лампадкі.

    Усе мерапрыемствы падрыхтавала і правяла педагог дадатковай адукацыі, каардынатар праекта Ала Макарэвіч.

11 06 2021 40

Задайте вопрос