Аддзяленне дзюдо – адно з маладых у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Але і ў гэтага віду спорту знайшлося шмат прыхільнікаў. Асабліва калі ў нашым горадзе з’явіўся апантаны трэнер і прапагандыст барацьбы, заснавальнік клуба “Вітаўт” Віктар Міцкевіч.
Каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту (ад 9 гадоў і вышэй) і з розных школ займаліся ў секцыі дзюдо бясплатна пад кіраўніцтвам трэнераў Вадзіма Калашнікава і Віктара Міцкевіча. Трэніроўкі будуць працягвацца і летам, у ліпені юных дзюдаістаў і іншых спартсменаў чакае дзённы спартыўны лагер. Але было вырашана адзначыць канец навучальнага года сумеснай трэніроўкай з членамі спартыўнага клуба “Вітаўт”. Пасля трэніроўкі трэнеры арганізавалі для сваіх выхаванцаў салодкі стол. Знаёмства прайшло дружна і весела!




