Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лясная перамога

15.06.2021

У Івянецкім лясніцтве прайшлі раённыя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. Мерапрыемствы штогод ладзяцца Валожынскім лясгасам.

Змагацца за права называцца лепшым у справе, якая патрабуе не толькі фізічнай сілы, але і ведаў у спалучэнні з добра адпрацаванымі навыкамі, прыбылі каманды ў складзе двух чалавек ад васьмі лясніцтваў і лесапункта. Уся праграма была складзена з улікам міжнародных правіл і ўключала пяць практыкаванняў: валка дрэва, раскрыжоўка камбінаваным рэзам, дакладная раскрыжоўка, абразанне галін, замена ланцуга на бензапіле. Падчас іх выканання суддзямі ацэньваліся дакладнасць, правільнасць дзеянняў, тэхніка бяспекі.

У кожнай з намінацый вызначаліся пераможцы. Таксама каманды змагаліся за прызавыя месцы ў камандным заліку. Па выніках спаборніцтваў названы лепшы вальшчык. Ім стаў майстар лесу з Івянецкага лясніцтва Віктар Лукашык. Другое месца ў Аляксея Федаровіча з лесапункта і трэцяе – у Казіміра Адамовіча з Івянецкага лясніцтва. Няцяжка здагадацца, што ў выніку перамагла каманда Івянецкага лясніцтва. Каманда лесапункта стала другой, а на трэцяй пазіцыі замацаваліся вальшчыкі з Вішнеўскага лясніцтва.

Акрамя віншванняў, лідары спаборніцтваў адзначаны грашовымі прэміямі. У свае офісы пераможцы павезлі каштоўныя падарункі, якія, безумоўна, стануць добрымі памочнікамі ў арганізацыі работы структурных падраздзяленняў лясной арганізацыі – камп’ютар, шматфункцыянальнае ўстройства, газонакасілка.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/14776-lyasnaya-peramoga#sigProId0dd9be4589

Задайте вопрос