Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян у Валожынскім сельвыканкаме правёў кіраўнік спраў Мінаблвыканкама Уладзімір ГУРЫНОВІЧ

15.06.2021

Да Уладзіміра Аляксандравіча з пытаннем звярнуўся дырэктар загараднага клуба “Фестывальны”, што ля Ракава. Ён вырашыў высветліць асобныя моманты арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Як вядома, турыстычны аб’ект, якім кіруе Генадзій Верамейчык, размешчаны на тэрыторыі былога піянерскага лагера. Зараз гэта цудоўнае, добраўпарадкаванае месца для сямейнага і карпаратыўнага адпачынку, заняткаў спортам. Як паведаміў Генадзій Цімафеевіч, да яго часта звяртаюцца калектывы розных арганізацый з просьбай арганізаваць адпачынак. Тэрыторыі хапае, забяспечана выкананне санітарных норм, пажарная бяспека, правапарадак, медыцынскае абслугоўванне, дзейнічаюць камеры відэаназірання. Многія заказчыкі маюць уласную службу бяспекі. Пытанне адказнага чалавека заключалася ў наступным: ці абавязаны ён, прымаючы на тэрыторыі свайго аб’екта гасцей, заключаць з РАУС, жылкамунгасам, службай “Хуткай дапамогі”, выратавальнікамі дагаворы на абслугоўванне мерапрыемстваў? Вось, напрыклад, на наступным тыдні ў “Фестывальным” мае намер адпачыць калектыў аднаго з мінскіх банкаў. Аб правядзенні мерапремства ўжо праінфармаваны райвыканкам.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, які прысутнічаў на прыёме, адзначыў, што ўзаемадзеянне кіраўніка клуба з мясцовымі ўладамі заўсёды пазітыўнае.

Да абмеркавання далучылася і выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Канановіч. Яна звярнула ўвагу прысутных на Закон Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах, згодна з якім на любое масавае мерапрыемства неабходны дазвол райвыканкама. А вось ахову правапардку на прыватнай тэрыторыі можна арганізоўваць самастойна. Такім чынам кіраўніку клуба патлумачылі, што ён мае права абслугоўваць заяўленае мерапрыемства ўласнымі сіламі. Аднак неабходна адказна ставіцца да сімволікі, што будзе задзейнічана. Яна павінна быць зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку.

Задайте вопрос