Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Расцi, лес малады!

14.04.2016

9 красавіка завершыцца штогадовая рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”, якая сёлета прысвечана 30-годдзю аварыі на ЧАЭС. У яе рамках у нашым раёне плануецца высадзіць маладыя дрэўцы на дзялянках агульнай плошчай 24 гектары. Па разліках спецыялістаў Валожынскага лясгаса, для рэалізацыі гэтай задумы спатрэбіцца больш як 100 тысяч саджанцаў сасны і елкі. 

Леснікі Вішнеўскага лясніцтва Іван Станіслававіч ТАМАШЭВІЧ, Канстанцін Францавіч КОНАЎКА і Дзмітрый Мікалаевіч ДРЫГА займаюцца аднаўленнем 2,2 гектара лесу. Справіцца з даручэннем аператыўна і якасна дапамагае работнікам вопыт.

На дапамогу лясніцтву ў азеляненні прыйшлі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна і 18 вучняў СШ № 1. Саджанцы сасны на працягу дня яны высадзілі на 3-х гектарах пашкоджанага ўраганамі ўчастка лесу непадалёк вёскі Шчаўканы. Добры прыклад падхапілі і навучэнцы СШ № 2, Ракаўскай і Пяршайскай школ, якія шчыравалі днём пазней на тэрыторыях сваіх лясніцтваў.

Задайте вопрос