
Такі надпіс як нельга лепш адлюстроўвае пачуцці жыхароў нашага райцэнтра да сваёй малой радзімы. Патрыятычны надпіс, выкананы ў колерах дзяржаўнай сімволікі, размяшчаецца на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Удзел у яго адкрыцці прыняў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, прадстаўнікі раённай улады і шматлікія гараджане, у тым ліку і маленькія.



Новая імправізаваная фотазона атрымалася ўдалай. Здымкі грэюць і вока, і душу…
Сяргей САДОЎСКІ, фота Анжэлы РАДЫНА.



