Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Начальнікам Валожынскага вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Маладзечанскі малочны камбінат” прызначана Марына Пятроўна КАСПЯРОВІЧ.

05.07.2021

Нарадзілася ў 1976 годзе ў вёсцы Верашчакі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скончыла Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці, а ў 2008-м – Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт тэхналогій і кіравання па спецыяльнасці тэхналогія тлуставых эфірных масел і парфюмерных касметычных вытворчасцей.

 Уся працоўная дзейнасць М. П. Каспяровіч – 25 гадоў – звязана з Валожынскім масласырзаводам. Пачынала сыраробам, далей была зменным майстрам цэха сухога абястлушчанага малака, тэхнолагам, вядучым тэхнолагам. У 2009 годзе, пасля далучэння масласырзавода да Маладзечанскага малочнага камбіната, дзевяць гадоў была начальнікам вытворчасці, старшым майстрам. Два гады таму пераведзена на пасаду намесніка начальніка па вытворчасці.

Задайте вопрос