Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Збяром дзяцей у школу!

19.07.2021

Штогод са жніўня па верасень Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную кампанію “Збяром дзяцей у школу!”. Не стане выключэннем і 2021 год.

Не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць купіць сваім дзецям неабходнае да новага навучальнага года. Акцыя прызвана дапамагчы і падтрымаць сем’і з нізкім узроўнем даходу, у тым ліку дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з інваліднасцю, бежанцаў, асоб, якія шукаюць прытулку і інш.

Далучыцца да дабрачыннай кампаніі можна двума спосабамі: перадаць школьныя прылады і канцылярскія тавары ў раённую арганізацыю БТЧК або пералічыць дабрачынную суму на набыццё неабходнага.

Сёлета дабрачынная кампанія распачнецца 2 жніўня і працягнецца да 15 верасня. Яе арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых людзей дапамагчы сем’ям, у якіх няма магчымасці сабраць дзяцей да новага навучальнага года, каб тыя змаглі з радасцю пайсці ў школу.

Наш кар.