Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вакзалу – другое жыццё

22.07.2021

Калісьці будынак аўтавакзала быў адным з архітэктурных упрыгожанняў нашага горада. Для свайго часу і вонкавы выгляд, і ўнутранае ўбранства яго лічыліся досыць крэатыўнымі. Аднак гады без капітальнага рамонту зрабілі сваю справу. Вакзал даўно перастаў адпавядаць патрабаванням сучаснасці. Жыхары раёна, асабліва тыя, што карыстаюцца паслугамі грамадскага транспарту, пачалі выказваць нараканні адносна адсутнасці эстэтыкі і камфорту ў вялікім і зараз ужо вельмі няўтульным памяшканні.

І вось нарэшце валожынцы дачакаліся станоўчых зрухаў у застарэлай справе – у бягучым месяцы распачаліся работы па поўнай рэканструкцыі вакзала і прывакзальнай тэрыторыі. Прыемна, што ўся справа па наданні новага жыцця аднаму з галоўных гарадскіх капітальных збудаванняў знаходзіцца ў руках менавіта валожынскай арганізацыі. Тэндар выйграў калектыў ДРБУ № 167. Менавіта з гэтай арганізацыяй упраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама заключыла дагавор на выкананне будаўніча-мантажных работ падчас рэалізацыі праекта.

Нядаўна мы наведаліся на аб’ект, каб пацікавіцца арганізацыяй і тэмпамі рэканструкцыі. Пашанцавала сустрэцца з прарабам Андрэем Ліштванам, які правёў нас на тэрыторыю, дзе ўжо бачны некаторыя элементы будучага добраўпарадкавання. У будынак трапіць не ўдалося, ды, шчыра кажучы, і жадання не ўзнікла – вядзецца дэмантаж страхі і некаторых іншых канструкцый.

У дзень нашага візіту на аб’екце працавалі 20 чалавек. Як паведаміў Андрэй Міхайлавіч, па меры неабходнасці колькасць задзейнічанага персаналу плануецца павялічваць. Што тычыцца тэрміну завяршэння такога маштабнага пачынання, то, у адпаведнасці з графікам, адноўлены вакзал прыме пасажыраў яшчэ да наступлення новага года. Неабходна зазначыць: канчатковы варыянт будзе поўнасцю адпавядаць патрабаванням па стварэнні безбар’ернага асяроддзя, што, безумоўна, парадуе людзей, якія маюць праблемы з перамяшчэннем у прасторы.Ведаю, многія валожынцы ледзь не на кафейнай гушчы гадаюць, ці захаваюцца каменныя кладкі, што доўгі час з’яўляліся адметнасцямі валожынскага вакзала. Прызнаюся, паважаныя чытачы, дызайн-праект у руках не трымала, аднак, па словах спецыяліста, і канструкцыйнае, і  колеравае рашэнне зменяцца кардынальна.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15151-vakzalu-drugoe-zhytstsjo#sigProIdc4ae0f12ba

Задайте вопрос