Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Аматарам футбола – новае поле

22.07.2021

СШ № 1 г. Валожына – установа адукацыі, якая апошнія гады нясе самую значную нагрузку ў сэнсе колькасці вучняў сярод гарадскіх школ. Пасля таго, як за магазінам “Еўраопт” узнік цэлы мікрараён,  вучнёўскі калектыў расце з кожным годам.  Таму калектыву настаўніцкаму даводзіцца напружана працаваць і па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, і вырашаць мноства пытанняў па занятасці  гадаванцаў у пазаўрочны час.

У гэтым кірунку аднаго энтузіязму і крэатыву педагогаў недастаткова, неабходна аднаўленне матэрыяльнай базы. У прыватнасці, як адзначыла дырэктар установы Ірына Чаховіч, даўно выспела патрэба ў мадэрнізацыі школьнага стадыёна – любімага месца баўлення вольнага часу большасці хлопчыкаў і многіх дзяўчынак.

   У пачатку лета па сумесным рашэнні райвыканкама і Федэрацыі футбола школе выдзелена дапамога для абсталявання футбольнага поля ў выглядзе спецпакрыцця (штучнай травы), кварцавага пяску, варот і агароджы. Работы і некаторыя іншыя матэрыялы, што задзейнічаны пад аснову для поля, аплачаны са спецрахунка ўстановы адукацыі. Арганізацыя, што выйграла тэндар на правядзенне бягучага рамонту,  – ДРБУ № 167.

    Майстар рамонтнай брыгады Міхаіл Каляда патлумачыў: задача  рамонтнікаў толькі на першы погляд здаецца лёгкай. На самай справе да абсталявання футбольных палёў маюцца адпаведныя патрабаванні. Напрыклад, паверхня павінна быць ідэальна роўнай. Не дапускаецца нават мінімальных ваганняў узроўню. Таму для таго, каб атрымаць станоўчы водгук Федэрацыі, якая пільна сочыць за аб’ектамі, у абсталяванні якіх прымае ўдзел,  брыгадзе дарожнай арганізацыі давялося пастарацца. Зараз работа ўжо на стадыі завяршэння. Роўнасць паверхні дасягнута з дапамогай спецыяльнага прыбора невеліра.

    Мы засталі прадстаўнікоў ДРБУ №167, калі яны рабілі, так бы мовіць, апошнія штрыхі перад тым, як прадстаўнікі арганізацыі-спонсара прыступяць да раскатвання пакрыцця. Наступным крокам будзе пасыпанне штучнай травы кварцавым пяском, што забяспечыць  пад’ём травінак. Пасля чаго ўстановяцца вароты і агароджа. Затым неабходна будзе забяспечыць парадак на астатняй частцы стадыёна, і яшчэ да пачатку навучальнага года юныя аматары фізічнай культуры змогуць менавіта тут бавіць вечары.

Задайте вопрос