Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прыклад для моладзі

23.07.2021

Маёр унутранай службы запасу Алег Іванавіч СКАДОРВА свой нялёгкі, але цікавы шлях распачаў у далёкім 1997 годзе з пасады начальніка асобнага паста ваенізаванай пажарнай службы вёскі Сакаўшчына. Наступныя 19 гадоў прысвяціў папярэджванню і ліквідацыі пажараў на роднай зямлі, амаль 10 з іх – на пасадзе начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Скончыўшы Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, малады чалавек пяць гадоў працаваў па спецыяльнасці. У 2006 годзе ён атрымаў другую вышэйшую адукацыю – “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”.

    З асаблівай цеплынёй Алег Іванавіч успамінае гады пачатку сваёй кар’еры ў РАНС, калі быў малады, поўны сіл і энергіі. Здаралася рознае, але самыя незгладжальныя ўражанні пакінулі ў яго надзвычайныя сітуацыі, у ліквідацыі якіх сам прымаў удзел. Гэта пажар на льнозаводзе, загаранне склада на свінакомплексе СТАА “Данпрод”, прарыў дамбы ў Валожыне, абвальванне корпуса цэнтральнай раённай бальніцы, праходжанне па тэрыторыі раёна цыклону “Хаўер”. Мужчына гаворыць, што самымі напружанымі і складанымі для яго былі і застаюцца здарэнні, на якіх гінуць людзі, у асаблівасці, калі ахвярамі агню аказваюцца дзеці.

    За час службы Алегу Іванавічу даводзілася займацца рознымі відамі дзейнасці: ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, праверкай аб’ектаў і жылога сектара, правядзеннем дазнання па пажарах, пошукам людзей, што згубіліся ў лесе, тушэннем тарфянікаў, выступаць перад працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый. У нашага героя ніколі не было нарміраванага працоўнага дня: часта на выклікі неабходна было ехаць і ноччу, і ў выхадныя. Сям’я заўсёды ставілася да гэтага з разуменнем, дома чакалі жонка, два сыны і дачка.

    Служба Алега Іванавіча на пасадзе начальніка райаддзела прыйшлася на перыяд развіцця гарнізона па ўсіх напрамках дзейнасці. Мадэрнізавалася тэхніка, паляпшаліся бытавыя ўмовы службы работнікаў. “На рэйкі” была пастаўлена сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Вопытныя выратавальнікі і ветэраны аддзела да гэтага часу ўдзячныя былому камандзіру за яго працу і яе вынікі.

    За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь герой нашага артыкула ўзнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені, таксама неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам Мінскага абласнога ўпраўлення і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Мае шмат грамат, медалі “Ветэранская падзяка” і юбілейныя, нагрудныя знакі “За заслугі”, “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь”.

Задайте вопрос