У Валожыне прайшла VIІ справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
У пачатку мерапрыемства да прысутных у зале раённага Цэнтра культуры з вітальным словам звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Жданюк. Яна падкрэсліла значнаць маладзёжнай арганізацыі ў грамадскім жыцці краіны. Таксама ў рабоце форуму прынялі ўдзел прадстаўнік абкама Ніна Глінская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Ракавец.
Падчас канферэнцыі дэлегаты разгледзелі наступныя пытанні:
- Аналіз дзейнасці раённай арганізацыі ў 2017-2021 годзе.
- Аб выбранні раённага камітэта БРСМ.
- Аб выбранні раённай кантрольнай камісіі БРСМ.
- Аб выбранні дэлегатаў на Мінскую абласную канферэнцыю БРСМ.
- Об прыняцці заявы (звароту) дэлегатаў раённай канферэнцыі.
Па першым пытанні выступіў Уладзімір Ціханоўскі, які на працягу двух гадоў узначальваў раённую арганізацыю. Уладзімір Паўлавіч адзначыў: валожынская арганізацыя налічвае 38 пярвічак, а гэта 1280 юнакоў і дзяўчат, што маюць членства ў іх. Падчас даклада былі пералічаны асноўныя грамадска-палітычныя, культурныя і спартыўныя акцыі і мерапрыемствы, што ладзіліся па ініцыятыве ці з удзелам БРСМ. Прагучалі цёплыя словы ў адрас пярвічных арганізацый, якія заўсёды ў авангардзе маладзёжных спраў раёна. Гэта пярвічкі Івянецкай і Гародзькаўскай школ, СШ № 1, СШ № 2 г. Валожына, гімназіі № 1, сельскагаспадарчага ліцэя.
Дэлегаты заслухалі таксама даклады сакратара пярвічнай арганізацыі ліцэя Веранікі Фясюн, старшыні раённай кантрольнай камісіі БРСМ Веранікі Загорскай, старшыні мандатнай камісіі Вікторыі Трахімовіч.
Раённы камітэт БРСМ абраны ў наступным складзе:
Вікторыя Петрашкевіч – галоўны бухгалтар РК БРСМ,
Уладзіслаў Шулякоў – педагог-арганізатар Пугачоўскай школы,
Вікторыя Трахімовіч – загадчык аддзела маркетынгу райбібліятэкі,
Ганна Канановіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,
Алеся Радвіловіч – інспектар інспекцыі РАНС,
Ігар Шарко – загадчык гаспадарчай часці РЦК,
Яна Ярота – педагог-арганізатар СШ № 1 г. Валожына.
У раённую кантрольную камісію ўвайшлі Вераніка Загорская, Святлана Белановіч (эканаміст жылкамунгаса), Алена Процкіў (метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме).
На абласной канферэнцыі моладзь Валожыншчыны прадставяць:
Вікторыя Пятровіч, Уладзімір Ціханоўскі, Артур Сняжко, Уладзіслаў Шулякоў, Кацярына Калоша, Юлія Васілеўская, Ігар Шарко, Дар’я Пашкоўская, Дар’я Журкевіч, Вераніка Фесюн.
Зварот удзельнікаў канферэнцыі да юных жыхароў Валожыншчыны прачытала вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Валожына Ганна Шакун.
На прыканцы форуму Уладзімір Ціханоўскі ўручыў лісты з падзякай і памятныя падарункі найбольш актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, што праходзілі пад эгідай БРСМ. На сцэну падняліся прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ліцэя, валанцёры Артур Сняжко, Іван Сухадолец. Падзякай адзначана таксама Ганна Канановіч.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота аўтара і Сяргея БОБРЫКА



