Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Іх аб’ядноўвае дух брацтва

23.07.2021

З нагоды

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь адбылося ўшанаванне лепшых супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Мерапрыемства прайшло ў канферэнц-зале турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра, што па вуліцы Набярэжнай у Валожыне.

Узнагароджванне праходзіла ў сяброўскім фармаце – на яго запрасілі толькі тых, хто адзначаны заслужанымі граматамі і падзякамі рознага ўзроўню. У прыватнасці, загадам міністра па надзвычайных сітуацыях нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны старшына ўнутранай службы Яўген ВАНСОВІЧ; граматай адзначаны прапаршчык унутранай службы Міхаіл ТАЎГЕНЬ; падзяка і юбілейны медаль “20 гадоў МНС” уручана старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Генадзію Пшанко.

Загадам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях” Ганаровую грамату атрымаў прапаршчык унутранай службы Аляксандр Амбражэвіч, грамату – старшы прапаршчык унутранай службы Андрэй БАШАРКЕВІЧ. Прыемную місію выканаў начальнік райаддзела Аляксандр Сівы.

За дасягнне высокіх вынікаў работы ў першым паўгоддзі 2021 года, асабісты ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны старшы прапаршчык унутранай службы Вадзім МЯНЦЮК; падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена старшаму сяржанту ўнутранай службы Сяргею ЖОХАЎЦУ. Ад імя раённай улады ўзнагароды ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Протас.

Ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” за плённую работу ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, актыўны ўдзел у дзейнасці таварыства граматамі адзначаны старшы лейтэнант унутранай службы Аляксей ЦІШЭВІЧ і капітан унутранай службы Алеся РАДВІЛОВІЧ. Граматы ўручыў старшыня раённай арганізацыі таварыства Анатолій Шакун.

Віншуем раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам і жадаем ім толькі сухіх рукавоў!

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15168-ikh-ab-yadno-vae-dukh-bratstva#sigProId8792f20b1f

Задайте вопрос