Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З песняй па жыцці

28.04.2016

Народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” і салістка РЦК Аляксандра Рэут прынялі ўдзел у абласным свяце ветэранскіх калектываў у рамках рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны” ў Смалявічах. Адначасова ў рамках свята ладзілася конкурсная канцэртная праграма “З песняй па жыцці”.

Хор ветэранаў выканаў беларускую народную песню “На вуліцы грымата” ў апрацоўцы для хору кіраўніка калектыву Яўгеніі Харук. Салістка А. Рэут вынесла на суд журы песню “Давай мы будзем шчаслівыя” з рэпертуару Надзеі Кадышавай. Усе ўдзельнікі свята наведалі мемарыяльны комплекс “Курган Славы”. Для іх была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма з частаваннем салдацкай кашай.

Задайте вопрос