Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рыбацкае шчасце валожынскай каманды

26.07.2021

Традыцыйныя міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай на адзін кручок прайшлі ў Маладзечанскім раёне на вадаёме Ізабеліна. У іх прынялі ўдзел рыбаловы Маладзечанскай, Валожынскай і Вілейскай раённых арганізацыйных структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Усяго спаборніцтвы сабралі каля 40 чалавек.

Гонар нашай арганізацыі адстойвалі Сяргей Іода, Валерый Доваль і Віктар Бітэль. У гэту масцітую кампанію трапіла і юная рыбачка трынаццацігадовая Дар’я Сівая. Рыбацкае шчасце – рэч пераменлівая, залежыць ад многіх фактараў. Але на гэты раз фартуна была на баку валожынскіх рыбакоў, пра што сведчыць агульнакаманднае першае месца. Так бы мовіць, у асабістым заліку таксама члены нашай каманды выступілі надзвычай удала: Сяргей Іода паказаў другі вынік, а Валерый Доваль – трэці. Сярод юніёраў трэцяе месца заняла Дар’я Сівая. Віншуем усіх з агульнай перамогай!

На памяць пра летнія спаборніцтвы каманда прывезла дыплом. С. Іода быў узнагароджаны вудай “Валжанка”, а бронзавыя прызёры атрымалі ў падарунак па складным стуле.

Задайте вопрос