Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праца да сёмага поту

26.07.2021

Аграрыі ў гэтыя дні працуюць з падвоенай нагрузкай: да ўборкі паспеў не толькі азімы рапс, але і зерневыя культуры. Вось такі нечаканы сюрпрыз прыпаднесла сёлета анамальна гарачае надвор’е, якое, дарэчы, пакуль вельмі спрыяе хлебаробам.

Калі гаварыць пра алейную культуру, то яна па стане на 26 ліпеня ўбрана на плошчы …. гектараў, што складае…..працэнта да плана. Намалочана….. тысячы тон масланасення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці па раёне …… цэнтнера з гектара. Самай вялікай урадлівасці дасягнулі ў СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе збіраюць на круг звыш за 36 цэнтнераў. Ураджай вышэй за сярэднераённы і мінулагодні паказчыкі маюць у ААТ “Агра-Дубінское” (21,7 ц/га) і КСУП “Валожынскае” (21 ц/га). У астатніх сельгаспрадпрыемствах атрымліваюць ад 11 да 17 цэнтнераў з гектара. Стаўку на гэту культуру зрабілі ў КСУП “Валожынскае”, засеяўшы 740 гектараў з 4200 гектараў агульнай плошчы па раёне. Па 500 гектараў сеялі ў ААТ “Агра-Дубінское” і КСУП “Гародзькаўскае”.

Уборку зерневых культур гаспадаркі пакуль вядуць выбарачна – на тых участках, дзе збажына падгарэла ці выспела. Усяго ж збожжавы клін складае 22 613 гектараў. Самыя большыя плошчы – у КСУП “Валожынскае”: амаль 5 тысяч гектараў.

Напрыканцы мінулага тыдня мы наведаліся ў гэту гаспадарку. Пакуль ураджаем задаволены і кіраўніцтва, і механізатары: першыя ўборачныя палеткі даюць па 50 цэнтнераў з гектара. Галоўная заслуга ў такім важкім коласе крэатыўнага і перспектыўнага галоўнага агранома Дзмітрыя Куліка, які працуе на роднай зямлі, любіць яе, стараецца і дбае, каб кожны кавалачак глебы стаў урадлівым. Добрымі памочнікамі ў агульнай справе з’яўляюцца мінулагодні пераможца жніва, які намалаціў амаль тры тысячы тон збожжа, Яўген ПАЛЯШЧУК, камбайнеры Аляксандр ХАРУЖЫК, Іван САБАЛЕЎСКІ, Сяргей ІНФАРОВІЧ, вадзіцель Пётр ЯЦЫНА. Кожны з іх не на словах ведае цану хлеба – яны сапраўдныя гаспадары збожжавай нівы, разумеюць вялікую адказнасць, ускладзеную на іх, і працуюць, як кажуць у народзе, насамрэч да сёмага поту.

Задайте вопрос